У рамках агульнагарадскога кірмашу «Прывітанне, школа!» 23 жніўня тры сталічныя ўнівермагі («ГУМ», «ЦУМ» і «Беларусь») арганізуюць дэманстрацыі тавараў да школьнага сезона.
Каля кожнага з універмагаў установяць па подыуме, на якіх будуць прадстаўлены мадэлі адзення, абутку і галантарэі для школьнікаў, а таксама арганізуюць канцэртную праграму, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. У штогадовым мерапрыемстве возьмуць удзел таксама арганізацыі-вытворцы, гандлёвыя арганізацыі нехарчовай і харчовай сетак, прадпрыемствы грамадскага харчавання, шэраг спецыялізаваных крам. На кірмашы будуць прадстаўлены апошнія навінкі прадукцыі і лепшыя ўзоры для дэманстрацыі, рэкламы і продажу ў розніцу: адзенне і абутак дзелавога стылю ад айчынных вытворцаў, школьна-пісьмовыя і канцылярскія тавары, спартыўны інвентар і іншае. Каб актывізаваць продаж тавараў для школьнікаў, у рамках кірмашу будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы па стымуляцыі спажывецкага попыту: акцыі, зніжкі, уручэнне падарункаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkolnae-adzenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/podyum
[6] https://zviazda.by/be/tags/forma