Нацыянальная заканадаўчая асамблея Тайланда, сфармаваная ваенным урадам, абрала генерала Прают Чан-Оча прэм'ер-міністрам краіны, паведамляюць інфармагенцтвы.
60-гадовы генерал Прают Чан-Оча быў адзіным кандыдатам на гэты пост і набраў больш за палову галасоў. Генерал ўжо абвясціў, што яго ўрад будзе праводзіць палітычную рэформу краіны. Паводле яго слоў, у канцы 2015 года адбудуцца новыя выбары.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tayland
[2] https://zviazda.by/be/tags/prayut-chan-ocha