Казахстанскія паліцэйскія, пачынаючы з 2017 года, не будуць карыстацца жэзламі ў сваёй працы.
У лістападзе мінулага года дарожная паліцыя ў Казахстане была скасавана. Былыя інспектары Упраўлення дарожнай паліцыі ўвайшлі ў склад падраздзяленняў адміністрацыйнай паліцыі. Тады ж кіраўніцтва МУС заявіла, што надалей будзе забараняць паліцэйскім спыняць аўтамабілі з дапамогай жазла. Калі выявіцца парушэнне, універсальныя паліцэйскія могуць спыняць толькі метадам патрулявання. Пры гэтым паліцэйскія павінны ўключыць маячкі і даць каманду спыніцца. Стаяць на дарозе з жазлом катэгарычна забаронена.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstanskiya-paliceyskiya