Еўрапейскі саюз, як і абяцаў, апублікаваў новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, якія з гэтага моманту ўступілі ў сілу. У новы санкцыйны спіс ЕС трапілі кампаніі «Раснафта», «Транснафта», «Газпрам нафта». Таксама Еўрасаюз увёў забарону на арганізацыю пазыковага фінансавання для трох найбуйнейшых абаронных канцэрнаў Расіі — «Уралвагонзавода», «Абаронпрама» і Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі.
У спіс асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, патрапілі яшчэ 24 чалавекі. Акрамя таго, паведамляецца, што ЕС спыняе аказанне паслуг для РФ па глыбакаводнай разведцы радовішчаў і здабычы нафты, па здабычы нафты ў Арктыцы і распрацоўцы сланцавых радовішчаў. На думку экспертаў, прынятыя захады могуць істотна скараціць даходы расійскага бюджэту ад продажу нафты і газу, пры гэтым Расія можа застацца без найважнейшых тэхналогій.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/es
[4] https://zviazda.by/be/tags/gazpram
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasnafta
[6] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi
[7] https://zviazda.by/be/tags/transnafta