У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Аўтарам дакумента з'яўляецца прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка.
РФ, Украіна і ЕС 12 верасня дамовіліся адкласці стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС і захаваць рэжым свабоднага гандлю ў рамках СНД да 31 снежня 2015 года. У сумеснай дэкларацыі адзначаецца, што гэтая мера з'яўляецца «неад'емнай часткай працягу ўсёабдымнага мірнага працэсу ва Украіне, які праводзіцца з захаваннем права Украіны самастойна прымаць рашэнні аб сваім лёсе і сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці». Што тычыцца ратыфікацыі пагаднення, то, па словах кіраўніка МЗС Украіны Паўла Клімкіна, яна адбудзецца 16 верасня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/es
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parashenka-0