Амерыканскія вайскоўцы ў канцы 1950-х гадоў разглядалі магчымасць ажыццяўлення атамнага выбуху на паверхні Месяца або побач з ім.
Пра гэтыя і іншыя планы ЗША па дасягненню стратэгічнай перавагі ў касмічнай прасторы стала вядома журналістам амерыканскага часопіса Newsweek, якім удалося атрымаць доступ да рассакрэчаных ўрадавых архіваў ЗША.
Як вынікае з дакументаў, ідэя атамнага выбуху на Месяцы зарадзілася ў аналітыкаў Цэнтра ВПС ЗША па распрацоўцы спецыяльных узбраенняў, якія знаходзіцца ў штаце Нью-Мексіка. Правядзенне падобнай аперацыі пераследвала мэты як навуковага, так і палітычнага характараў. Іншая мэта - паказаць свету, што Амерыцы пад сілу такое зрабіць. "Гэта стала б дэманстрацыяй нашых тэхналагічных магчымасцяў", - падкрэсліваецца ў дакуменце.
Прыкладна ў той жа час Пентагон задумваўся і над стварэннем ваеннай базы на Месяцы. Праект атрымаў кодавае найменне Horizon. Меркавалася выкарыстоўваць базу, у першую чаргу, для размяшчэння радараў і назіранні за аб'ектамі на паверхні Зямлі. Ажыццяўленне ў жыццё гэтага амбіцыйнага праекта запатрабавала б запуску 74 ракет.
Базу, дзе размяшчаліся б дванаццаць ваеннаслужачых, планавалася адкрыць да лістапада 1966 года. Паводле ацэнак мінабароны, рэалізацыя задуманага магла б абысціся ў 6 млрд долараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[2] https://zviazda.by/be/tags/mesyac
[3] https://zviazda.by/be/tags/bomba