У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрываецца другі адукацыйны сезон «Школы юнага гісторыка». Гэта бясплатныя вучэбныя курсы, якія арганізуюцца гістарычным факультэтам для школьнікаў 7-х—11-х класаў.
Школа прадугледжвае вывучэнне праграмы на паглыбленым узроўні і падрыхтоўку да паступлення на факультэты гуманітарнага профілю. У прыватнасці, вучні змогуць удасканаліць свае веды ў вывучэнні гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. Акрамя таго, навучанне ў школе зарыентавана на ўдзел школьнікаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах і конкурсах, у навуковых работах і праектах. Заняткі будуць праходзіць па суботах на гістарычным факультэце БДУ (Чырвонаармейская, 6). Зарэгістравацца можна на сайце факультэта www.hіst.bsu.by/school.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet