У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі стартаваў конкурс перакладу, прысвечаны Міжнароднаму дню студэнтаў.
Будучым інжынерам і спецыялістам у ІТ-галіне прапануецца зрабіць літаратурны пераклад на беларускую мову верша Міхаіла Ісакоўскага «Формула кахання» : «Студент-математик забросил давно/Зачеты и комнату низкую./Студент-математик сказал «Решено!»/Увлекшись высокой лингвисткою...»
Пры разглядзе работ будуць ацэньвацца арыгінальнасць і мастацкая насычанасць перакладу. Прыз за першае месца складзе адзін мільён рублёў.
А 16 кастрычніка ва ўніверсітэце стартуе акцыя «Спяём пра БДУІР разам!». Для ўдзелу ў ёй студэнтам прапануецца выканаць песню «БДУІР — веды і стыль жыцця». Будуць вызначацца пераможцы ў індывідуальным і групавым выкананні песні. Маладзёжнае тэлебачанне БДУІР зробіць відэазапіс усіх конкурсных выступленняў. Вынікі конкурсу будуць падведзены на гала-канцэрце фестывалю «Студэнцкі дэбют—2014».
усіх конкурсных выступленняў. Вынікі конкурсу будуць падведзены на гала-канцэрце фестывалю «Студэнцкі дэбют—2014».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-studenta