У Беларускім дзяржаўным універсітэце распачаўся прыём заявак на конкурс «Лепшы маладзёжны праект БДУ». Мяркуецца, што крэатыўныя прапановы студэнтаў стануць добрай альтэрнатыўнай формай для самаадукацыі і самаразвіцця моладзі ў галіне навукі, культуры і спорту.
Конкурс пройдзе ў дзвюх намінацыях: «Праекты універсітэта», куды заяўляюцца праекты, якія ахопліваюць два (ці больш) факультэты БДУ, і «Праекты факультэта». Конкурс пройдзе ў тры этапы. Першы этап — прыём заявак і адкрытая абарона праекта. Другі этап — рэалізацыя праектаў, якія атрымалі гранты, і трэці — падвядзенне вынікаў рэалізацыі работ і вызначэнне пераможцы конкурсу. Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка. Абарона адбудзецца 5 лістапада.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet-0