Наша краіна павінна ўлічваць сусветныя тэндэнцыі ў радыёвяшчанні
Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў падчас рэспубліканскай нарады аб развіцці радыёвяшчання, паведамляе БЕЛТА.
У цэнтры ўвагі на нарадзе было пытанне праваднога радыё. Так, год таму радыёвяшчанне рэспублікі пачало працу ў новых рэаліях — РУП «Белтэлекам» прыступіла да адключэння правадной сеткі. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што Беларусі неабходна глыбей знаёміцца з сусветным вопытам у гэтай сферы. Ён прывёў вопыт Таджыкістана, які адключыў правадное радыё ўжо пяць гадоў таму, а Беларусь прыйшла да гэтага толькі нядаўна.
У ходзе калегіі Аляксандр Радзькоў звярнуўся да першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрыя Шэдко з пытаннем пра тое, да чаго ў прынцыпе можа імкнуцца радыё ва ўсім свеце ў цэлым і беларускае — у прыватнасці. На думку Дзмітрыя Шэдко, адзін з кірункаў развіцця — лічбавае радыё (па аналогіі з лічбавым тэлебачаннем). «Думаю, на працягу некалькіх гадоў мы ўбачым у свеце паспяховыя праекты лічбавага радыё, што значна знізіць нагрузку на радыёчастотны рэсурс», — перакананы Дзмітрый Шэдко
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0