Калі пякотка працягваецца тры тыдні і больш, то гэта трывожны знак. Магчыма развіццё рака стрававода або страўніка, піша Zее Nеws. Між тым, толькі кожны другі наведвае ўрача ў сувязі з працяглай пякоткай. А чым раней рак выяўляецца, тым больш шанцаў на лячэнне. Па статыстыцы, прыкладна ў 67% выпадкаў рака стрававода і страўніка, выяўленых на ранняй стадыі развіцця, людзі жывуць мінімум 5 гадоў пасля пастаноўкі дыягназу.
Калі рак выяўляюць на позняй стадыі развіцця, то так доўга жывуць толькі 3%. Даследаванне 1046 чалавек паказала: прыкладна 59% не ведалі, што пякотка можа быць сімптомам рака. Акрамя яе, трывогу павінен выклікаць і іншы сімптом — праблемы з праглынаннем ежы. Пра яго не ведалі 70% апытаных. Спецыялісты заклікаюць адразу ж звяртацца да ўрача пры выяўленні апісаных сімптомаў. Раннія дыягностыка і пачатак лячэння могуць выратаваць жыццё.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2015/01/28-28.jpg