Балярына Мая Плісецкая памерла 2 мая ў Германіі ад сардэчнага прыступу. Пра гэта паведаміў ТАСС [1] гендырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Урын.
"Мне патэлефанаваў муж балярыны Радзівон Шчадрын. Яна памерла ад цяжкага сардэчнага прыступу. Урачы змагаліся, але нічога не змаглі зрабіць", - сказаў Урын.
Мая Плісецкая нарадзілася 20 лістапада 1925 года ў Маскве.
Заслугі Маі Плісецкай неаднаразова былі адзначаны на радзіме і за мяжой. У 1956 годзе ёй прысвоена званне народнай артысткі РСФСР, у 1959-м - народнай артысткі СССР, у 1985 годзе - званне Героя Сацыялістычнай Працы. Мая Плісецкая ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнамі "За заслугі перад Айчынай" IV, Ш, II і I ступені.
Лаўрэат Ленінскай прэміі (1964), Прэміі Ганны Паўлавай (1962, Парыж), прафесійнага балетнага прыза "Душа танца" у намінацыі "Легенда" (2009). Узнагароджана французскімі ордэнамі Камандора літаратуры і мастацтва (1984) і Ганаровага легіёна (1986, 2012), залатым медалём прыгожых мастацтваў Іспаніі (1991), Вялікім крыжом Камандора ордэна "За заслугі перад Літвой" (2003). Уганаравана Міжнароднай Імператарскай прэміі Японіі (2006).
У 1985 годзе Плісецкай было прысвоена званне доктара Сарбоны, у 1993 годзе - ганаровага прафесара Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта ім. М.В. Ламаносава.
Спасылкі
[1] http://tass.ru/kultura/1946356