У Брэсце падманшчыца здолела выманіць у маці-адзіночкі вялікую суму грошай.
Махлярка з'явілася ў дом пад выглядам супрацоўніцы органаў апекі і стала чапляцца да ўмоў пражывання дзяцей. Яна заявіла, што малых у 25-гадовай жанчыны могуць адабраць. А потым прапанавала даць ёй буйную суму грошай у пацверджанне таго, што сям'я не жабрацкая. У роспачы жанчына аддала махлярцы ажно дзве тысячы долараў. Праўда, потым апамяталася і пабегла ў міліцыю. Зламысніцу затрымалі. Распачата крымінальная справа.
Яна СВЕТАВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni