Гэтае сцвярджэнне становіцца правільным, калі тавар не задэклараваны. А грамадзянка Расіі не запоўніла мытную дэкларацыю з абавязковай аплатай пошліны ў спадзяванні, што дарагія пакупкі ўдасца правезці пад выглядам асабістых рэчаў.
У салоне машыны 28-гадовай жыхаркі Маскоўскай вобласці, якая перасякала мяжу на пункце пропуску «Варшаўскі мост», супрацоўнікі мытні заўважылі дзве сумкі. Нават таварныя чэкі былі ў наяўнасці, з якіх вынікала, што адна сумка каштуе 2800 еўра, другая — 3400 еўра. А па правілах бяспошліннага ўвозу асабістай маёмасці яе кошт не павінен перавышаць 1500 еўра. Усё астатняе падлягае дэклараванню з наступнай аплатай падатку.
Яна СВЕТАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yana-svetava
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni