У Гродзенскім раёне ўжо склалася добрая традыцыя: лепшых вучняў узнагароджваюць прэміяй райвыканкама імя Героя Беларусі Віталя Ільіча Крамко.
Гэтай прэміяй (у памеры 10 базавых велічынь) заахвочваюць навучэнцаў, якія вызначыліся на алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях і турнірах абласнога ўзроўню. Сёлета лаўрэатамі сталі 15 хлопчыкаў і дзяўчатак, сярод якіх 5 прызёраў абласнога этапу прадметных алімпіяд і 10 — абласнога конкурсу даследчых работ «Хрустальная Альфа». Іх узнагародзяць на ўрачыстых лінейках з нагоды заканчэння навучальнага года. Прычым для Таццяны Гапонік (Азёрская СШ) і Алега Буйноўскага (Путрышкаўская СШ) гэтая прэмія ўжо не першая. Акрамя таго, трое навучэнцаў за поспехі ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці ўдастоены стыпендый раённага камітэта БРСМ у памеры пяці базавых велічынь.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/adukacyya