Беларусы працягваюць заставацца чыстымі прадаўцамі валюты, хоць і павялічылі ў апошні месяц куплю замежных наяўных грошай.
Па звестках Нацбанка, у чэрвені грамадзяне купілі на 29,3% больш валюты ў параўнанні з маем — 508,3 млн долараў. Сёлета столькі яшчэ не куплялі. Пры гэтым продаж вырас на 2,4% — 615,2 млн долараў. З улікам безнаяўнага продажу валюты насельніцтва таксама застаецца чыстым прадаўцом. Агулам жа ў студзені—чэрвені грамадзяне прадалі 3,657 млрд долараў, купілі — 2,968 млрд.
Сальда куплі-продажу валюты беларускімі суб'ектамі гаспадарання за шэсць месяцаў таксама адмоўнае. Рэзідэнты купілі 9,016 млрд долараў, прадалі — 9,078 млрд.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
kuletskі@zvіazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-kulecki
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/finansy