Будучая Беларуская АЭС атрымала новыя пад'язныя шляхі, і разам з тым палепшылася транзітная прывабнасць рэгіёна.
Адкрыты рух па новай трасе Р-52, якая звязвае Ашмяны, Астравец, Беларускую АЭС і дзве аўтадарогі — Мінск—Вільнюс і Вільнюс—Полацк. Яе пабудавалі, выкарыстаўшы больш за 3 мільёны кубаметраў грунту і каля 300 тысяч тон асфальтабетону, работнікі Гродзенскага ДБТ №6 разам з мостабудаўнікамі МБУ №7.
Дзяржаўная камісія прыняла апошні ўчастак трасы (15,6 кіламетра), а ўвогуле яе працягласць складае каля 50 км. На ёй — 3 масты і столькі ж пуцеправодаў, мінімум перасячэнняў і населеных пунктаў у інтарэсах бяспекі руху. Сучасную двухузроўневую развязку пабудавалі на выездзе з Ашмян, дзе новая дарога перасякаецца з трасай Мінск—Вільнюс. Яна асвятляецца ноччу, зроблены тунелі для пешаходных пераходаў.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/energetyka
[3] https://zviazda.by/be/ekanomika-0