Урачыстая цырымонія ўручэння дыплома адбудзецца 11 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.
Звання "Ганаровы прафесар БДУ" Наваз Шарыф удастоены за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне ўсебаковых дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам.
У цырымоніі ўручэння дыплома прымуць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі.
Афіцыйны візіт высокага госця ў Беларусь прадоўжыцца з 10 па 12 жніўня.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/