Біёлагі БДУ распрацавалі комплексны мікробны прэпарат «Жыцень», які павышае якасць глебы і рыхтуе яе да пасеваў. Прэпарат забяспечвае аздараўленне глебы (змяншае ўтрыманне фітапатагенных мікраарганізмаў на 77%) і спрыяе паскарэнню раскладання раслінных рэшткаў — іржышча і саломы. Праца выканана ў навукова-даследчай лабараторыі малекулярнай генетыкі і біятэхналогіі пры кафедры генетыкі біялагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Наталлі Максімавай.
Мікрабіялагічнае ўгнаенне «Жыцень» — комплексны мікробны прэпарат, дзеянне якога дазваляе павысіць ураджайнасць азімых і яравых (на 20%) і палепшыць якасць збожжа. Ён уяўляе з сябе канцэнтрат суспензіі жывых клетак бактэрый родаў Pseudomonas і Bacіllus.
Пры вырабе раствору кампаненты змешваюцца ў роўнай прапорцыі і затым разбаўляюцца водаправоднай вадой у суадносінах 1 да 100. Пасля ўборкі ўраджаю здробненую салому раўнамерна размяркоўваюць па ўчастку, робяць апырскванне пажніўных рэшткаў угнаеннем «Жыцень» і заворваюць.
Прэпарат з'яўляецца альтэрнатывай асенняму ўнясенню кампенсуючай дозы азотных угнаенняў. На сённяшні дзень мікрабіялагічнае ўгнаенне зарэгістравана і ўкаранёна ў вытворчасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] http://nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[6] https://zviazda.by/be/tags/biyolagi
[7] https://zviazda.by/be/tags/preparat