З кітайскага касмадрома "Січан" запушчаны беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік "Белінтэрсат-1".
Сатэліт разлічаны на перадачу тэлевізійнага і радыёсігналу, а таксама забеспячэнне доступу ў інтэрнэт. "Белінтэрсат-1" разлічаны на 15 гадоў работы.
Спадарожнік спраектаваны і пабудаваны кампаніяй Кітайскай аэракасмічнай навукі і тэхнікі. Яго памеры супастаўныя з легкавым аўтамабілем, вага - больш за 5,2 т. У "Белінтэрсат-1" ёсць сонечная батарэя з даўжынёй крылаў 22 м у раскладзеным выглядзе.
Праект з'яўляецца экспартна арыентаваным, разлічаным на максімальны продаж рэсурсу спадарожніка спажыўцам. Заказчыкам будзе прапанавана ў тым ліку стварэнне ўласных карпаратыўных сетак сувязі з выкарыстаннем спадарожніка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-telekamunikacyyny-spadarozhnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/kosmas