Першы выпадак адбыўся ў Ленінскім раёне на праспекце Ракасоўскага. З казырка балкона жылога шматкватэрнага дома наледзь упала на руку дзіцяці 2007 года нараджэння. У выніку яно атрымала пералом пальца левай рукі і было шпіталізавана. Другі выпадак меў месца ў Фрунзенскім раёне па вуліцы Гарэцкага. На гэты раз адбылося падзенне снегу з элементаў будынка гіпермаркета «Гіпа» на галаву дзіцяці 2002 года нараджэння. Яго таксама шпіталізавалі з ударамі мяккіх тканак галавы.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/naledz
[4] https://zviazda.by/be/tags/drennae-nadvore