Сёлета затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву плануецца знізіць не менш як на 15%, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на выніковай калегіі ведамства.
На яго погляд, асноўным параметрам эфектыўнасці, па якім будзе ацэньвацца работа кіраўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у будучай пяцігодцы аб'яўлены паказчык па зніжэнні выдаткаў. «На 2016 год запланавана знізіць гэтыя выдаткі як мінімум на 15%, а зніжэнне ў наступныя гады складзе 5%», — адзначыў Аляксандр Церахаў. Нядрэнна спрацавала сістэма ЖКГ у мінулым годзе, лічыць міністр, калі выдаткі па галіне ўдалося знізіць на 10,7%. Увогуле летась былі забяспечаны неабходныя аб'ёмы і якасць паслуг, якія аказваліся насельніцтву.
Адным са значных фактараў па зніжэнні выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі з'яўляецца аптымізацыя колькасці супрацоўнікаў. Летась штат супрацоўнікаў ЖКГ быў зменшаны на 4,5 тысячы чалавек, або на 2,9%. Пры гэтым доля адміністрацыйна-кіраўнічага апарату знізілася з 9,2% да 8,4% ад агульнай колькасці работнікаў арганізацыі. Эканамічны эфект ад падобнай аптымізацыі склаў больш за 500 млрд рублёў. Гэты вынік забяспечаны перш за ўсё за кошт актыўнай працы па ўжыванні прадпрыемствамі перагледжаных нормаў і нарматываў колькасці супрацоўнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[4] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyova-kamunalnyya-paslugi-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-cerahau-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhkg