Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года №3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ №26 падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Пры гэтым змяняецца назва дырэктывы: «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».
Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца захады па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне значных для дзяржавы задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны. Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.
Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм'ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/dakumenty
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyrektyva-no3
[4] https://zviazda.by/be/tags/novaya-redakcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomiya-i-berazhlivasc