Ужо ў гэтым годзе на ўчастку адказнасці Брэсцкай памежнай групы 12 чалавек абвінавачаныя ў тым, што здавалі на праверку дакументы з укладзенымі купюрамі.
Такія інцыдэнты здараліся на пунктах пропуску «Брэст» і «Дамачава». Ва ўсіх выпадках грамадзяне тлумачылі, што грошы забыліся ў пашпартах выпадкова. Але цяпер гэта разглядаецца як падбухторванне да парушэння парадку праходжання памежнага кантролю. Так што не забывайцеся ў дакументах грошы! Бо, напрыклад, 9 з 12 грамадзян суседняй краіны ў якасці пакарання атрымалі дэпартацыю і забарону на ўезд да нас на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/dakumenty-z-groshami
[6] https://zviazda.by/be/tags/punkty-propusku
[7] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-pamezhnaya-grupa