Адкуль такое багацце? Участкі выслабаніліся ў выніку паслядоўнай работы па зносе пустуючых домаўладальніцтваў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка расказвае, што праблема гэта насамрэч няпростая. Зямельныя ўчасткі, якія не маюць сапраўдных гаспадароў, прыходзяць у заняпад: зарастаюць пустазеллем і кустоўем.
— Запатрабаванасці яны не маюць, бо знаходзяцца ў неперспектыўных населеных пунктах. Але ж за працэдурай зносу кожнага дома стаіць вялікая работа. Перш чым нешта зрабіць з такой закінутай хатай, мы збіраем вялікі пакет дакументаў і перадаём яго для разгляду ў суд. Таму ўсе знесеныя хаты прайшлі праз рашэнне суда.
Ала Навуменка падкрэслівае, што сёння ўсім грамадзянам зразумела: праца па навядзенні парадку на зямлі — гэта не часовая кампанія, не разавая акцыя. Вяртанне зямлі ў гаспадарчы абарот прыводзіць да паляпшэння эканомікі ўсяго раёна. Ды і настрой людзей, якія пражываюць у дагледжаных добраўпарадкаваных населеных пунктах, становіцца больш пазітыўным.
Дадаткова для навядзення санітарнага парадку на зямлі раённым Саветам дэпутатаў сумесна з райвыканкамам аб'яўляюцца і праводзяцца месячнікі і суботнікі па добраўпарадкаванні тэрыторый.
— У выніку сумеснай працы на тэрыторыі горада, сельскіх населеных пунктаў праводзіліся работы па ўстаноўцы новых агароджаў, дэмантажы трухлявых і старых платоў, высечцы дзікарослых хмызнякоў, выдаленні аварыйных дрэў, афарбоўцы агароджаў, усталяванні малых архітэктурных формаў і дзіцячых гульнявых пляцовак, — гаворыць Ала Навуменка.
Вельмі важная роля ў работах па добраўпарадкаванні належыць жыхарам, у тым ліку ў сумесным фінансаванні. У адпаведнасці з Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» на тэрыторыі сельсаветаў Нараўлянскага раёна быў вызначаны дакладны парадак збору сродкаў па артыкуле самаабкладання. Жыхары не толькі сабралі грошы, але і прымалі актыўны ўдзел у работах па добраўпарадкаванні могілак. Дарэчы, менавіта на гэтыя мэты і былі накіраваны сродкі.
Да таго ж, летась у раёне змаглі вызначыць лёс шасці аварыйных будынкаў, якія не эксплуатаваліся, але знаходзіліся на балансе прадпрыемстваў і арганізацый. Чатыры з іх былі прададзены, а два ўвогуле знесены. Праведзены работы па прывядзенні ў належны санітарны і тэхнічны стан міні-палігонаў цвёрдых камунальных побытавых адходаў.
іost@zvіazda.by [3]
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zyamlya
[5] https://zviazda.by/be/tags/lesagaspadarchyya-i-selskagaspadarchyya-pradpryemstvy
[6] https://zviazda.by/be/tags/pustazelle
[7] https://zviazda.by/be/tags/dom
[8] https://zviazda.by/be/tags/sanitarny-paradak