Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №78 ад 23 лютага 2016 г. «Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь".
У гэтым указе выкладзены сістэмныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, росту і дыверсіфікацыі экспарту, рацыянальнага імпартазамяшчэння, - паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Прадугледжваецца паскоранае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцей, паступальнае зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.
Ва Указе вызначаны напрамкі дадатковай падтрымкі маламаёмных грамадзян, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. У тым ліку за кошт фарміравання ў 2016 годзе рэзерваў у рэспубліканскім бюджэце у памеры да 8 трлн. рублёў для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва і ў мясцовых бюджэтах - да 2,8 трлн. рублёў для фінансавання расходаў на прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый.
У дакуменце закладзены дакладныя падыходы па мабілізацыі кадраў на аператыўнае і эфектыўнае вырашэнне праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове рэльефнага падзелу адказнасці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/kiraunik-dzyarzhavy
[4] https://zviazda.by/be/tags/padpisac-ukaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalna-ekanamichny-kompleks
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublika-belarus