Парламент Славеніі ўхваліў прыцягненне арміі для таго, каб узяць пад кантроль сітуацыю з прыбыццём у краіну мігрантаў.
Гэта не азначае, што краіна пачне выкарыстоўваць супраць мігрантаў ваенную сілу. Гаворка выключна пра тое, каб вайскоўцы дапамагалі паліцэйскім ахоўваць мяжу. З кастрычніка мінулага года мяжу Славеніі перасеклі 474 тысячы мігрантаў. Пры гэтым насельніцтва Славеніі складае ўсяго 2 мільёны грамадзян, і яна з'яўляецца самай маленькай краінай на шляху мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Аўстрыю і іншыя краіны Заходняй Еўропы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/slaveniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/prycyagnenne-armii
[4] https://zviazda.by/be/tags/migranty
[5] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy