У сувязі з нязначным пасажырапатокам дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» прыпыніла выкананне рэгулярных рэйсаў па некаторых міжнародных маршрутах.
Так, гаворка ідзе пра наступныя маршруты: Мінск — Друскінінкай адпраўленнем з нашай сталіцы ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 6.50, з Друскінінкая ў 16.00 — па суботах з 19 сакавіка; Мінск — Масква адпраўленнем з Мінска ў 8.30 — па суботах з 27 лютага, у 23.30 — з 9 сакавіка, з Масквы ў 10.30 — па нядзелях з 28 лютага, у 23.30 — з 10 сакавіка; Мінск — Талін адпраўленнем з нашай сталіцы ў 14.30 — па пятніцах з 27 сакавіка, з Таліна ў 16.00 — па суботах з 27 сакавіка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-marshruty
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyrapatok