Дзяржавы — члены Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты знізілі здабычу нафты ў лютым на 280 тыс. бараляў у суткі.
Здабыча нафты значна ўпала ў Іраку, які з сярэдзіны лютага прыпыніў пастаўкі па нафтаправодзе з Курдыстана. Акрамя таго, здабыча чорнага золата прыкметна знізілася ў Нігерыі пасля аварыі на мясцовым прадпрыемстве нафтагазавай кампаніі. Прычынай зніжэння ўзроўню здабычы нафты ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах стала закрыццё некалькіх буйных радовішчаў з тэхнічных прычын, паведамляюць трэйдары. Разам з тым два найбуйнейшыя вытворцы нафты — Іран і Сірыя — зніжаць здабычу чорнага золата пакуль не збіраюцца. На таргах цана нафты Brеnt стабілізавалася на ўзроўні $36,62 за бараль.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/apek
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdabycha-nafty