З сакавіка ў ранішняй праграме на тэлеканале «Беларусь 1» з'явіліся новыя пары вядучых. З Яўгенам Перліным цяпер у творчым тандэме будзе працаваць спявачка Вера Карэтнікава. А Вольга Рыжыкава будзе вітаць прыхільнікаў праграмы ў пары з Тэа (Юрыем Вашчуком).
Такім чынам, цяпер штораніцы з гледачамі тэлеканала «Беларусь 1» будуць дзяліцца настроем 4 пары вядучых: Святлана Бароўская і Дзяніс Дудзінскі, Вольга Рыжыкава і Тэа, Вера Карэтнікава і Яўген Перлін, а таксама Надзея Цімафеева і Глеб Давыдаў. Варта адзначыць, што праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» з лютага выходзіць у новым фармаце, і цяпер яна стала больш інтэрактыўнай, бо з'явіліся новыя рубрыкі, віктарыны, стала больш цікавых гасцей. Пачынайце сваю раніцу на «Беларусь 1»!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/dobray-ranicy-belarus