У папулярнай праграмы «Навіны надвор'я», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1», змяніўся эфірны час. З 20 сакавіка з прагнозам нас будуць знаёміць кожную нядзелю ў 20.40 перад выніковай праграмай «Галоўны эфір».
Нагадаем, «Навіны надвор'я» — гэта аператыўны прагноз ад Беларускага гідраметцэнтра на бліжэйшыя суткі па Беларусі і краінах-суседках, а таксама пашыраны прагноз на тыдзень па рэспубліцы. Традыцыйна расказваецца тут і пра прыкметныя з'явы надвор'я ў свеце. З цікавасцю тэлеаўдыторыя назірае за рубрыкай «Народны каляндар».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/medyya
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya