Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі спецыяльна для «Беларусь 3» прадстаўляюць новы навукова-папулярны праект «Навукаманія». Першы выпуск выйдзе ў эфір 7 красавіка.
Праект у цікавай і займальнай форме пазнаёміць гледачоў са светам навуковых адкрыццяў, вынаходак, новых тэхналогій і дасягненняў. Як уладкаваны наш свет, як працуюць тэхналогіі, як ствараюцца рэчы, што нас атачаюць. Разам з тым галоўная мэта праграмы — папулярызацыя айчыннай навукі. Кожны выпуск праграмы будзе прысвечаны некалькім цэнтральным тэмам, пра якія раскажа вядучы ў студыі і спецыяльна запрошаныя госці: аўтарытэтныя навукоўцы, супрацоўнікі НАН, кіраўнікі інстытутаў. Тэлегледачы ўбачаць таксама спецыяльныя тэматычныя рэпартажы з розных навуковых устаноў. Тэмы першых выпускаў — генетыка чалавека, лекі новага пакалення, таямніцы чалавечага мозга, прамысловыя біятэхналогіі.
«Навукаманія» на «Беларусь 3» чакайце кожны тыдзень па чацвяргах у 17.40. Працаваць над праектам будуць: вядучая Кацярына Бірэцкая, галоўны рэдактар Інга Бялова, прадзюсар Сяргей Кацьер пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова. Куратарам ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выступіць Наталля Марцалева.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] mailto:drapko@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[7] https://zviazda.by/be/tags/telekanal