8 красавіка ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» тэлеаўдыторыю зноў запрашаюць у вандроўку па краіне, якой ужо не знойдзеш на карце. У чарговым выпуску дакументальнага цыкла «Лёс гігантаў — 4» аўтары праекта прапаноўваюць успомніць усё самае цікавае, што звязана з савецкай гітарай.
Зорачка вялікая і малая, карэ, лесвіца... Што азначаюць гэтыя паняцці? Усе, хто нарадзіўся ў часы Савецкага Саюза, ведаюць, што менавіта так тады называлі акорды для ігры на гітары... У новай серыі праекта «Лёс гігантаў — 4» сабраны цікавыя факты пра гэты музычны інструмент, віртуознае валоданне якім некалі, дарэчы, было справай прэстыжу і павышала асабісты статус. У савецкія часы на гітары ігралі ці не ў кожным двары, а для некаторых менавіта той інструмент стаў пропускам у свет вялікай музыкі. У пятніцу пасля праграмы «Панарама» нас чакае шмат займальных гісторый. Напрыклад, даведаемся, як у тыя часы станавіліся сапраўднымі майстрамі ігры на гітары, калі на 15 чалавек было ўсяго два інструменты, і тыя без струн. Таксама журналісты Агенцтва тэленавін падзеляцца з намі вынікамі расследавання пра тое, якімі шляхамі пастаўлялі раней «гібсаны» і «стратакастары».
Глядзіце новы выпуск «Лёс гігантаў — 4» у вячэрнім эфіры на «Беларусь 1» ужо сёння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/gitara
[6] https://zviazda.by/be/tags/tb
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[8] https://zviazda.by/be/tags/efir
[9] https://zviazda.by/be/tags/pragrama