Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Эмiрам Дзяржавы Катар шэйхам Тамiмам бен Хамадам аль-Танi. Сустрэча адбылася на палях самiту Арганiзацыi iсламскага супрацоўнiцтва, што праходзiць у Стамбуле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лiдары дзвюх краiн абмеркавалi розныя аспекты беларуска-катарскага супрацоўнiцтва, у тым лiку перспектыўныя напрамкi развiцця ўзаемадзеяння ў сферы эканомiкi. У цэнтры ўвагi таксама былi праблемныя пытаннi ў сусветнай эканомiцы ў цэлым.
Аляксандр Лукашэнка i Тамiм бен Хамад аль-Танi пацвердзiлi гатоўнасць i ў далейшым развiваць адносiны памiж дзвюма краiнамi. «Спадзяёмся, што адносiны памiж Беларуссю i Катарам будуць развiвацца, i Катар зможа разглядаць Беларусь у якасцi доўгатэрмiновага партнёра», — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.
У сваю чаргу, Тамiм бен Хамад аль-Танi адзначыў, што для Катара адносiны з Беларуссю вельмi важныя i маюць стратэгiчны характар. Ён заявiў аб гатоўнасцi катарскага боку выбудоўваць узаемадзеянне з Беларуссю па ўсiх напрамках.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/katar
[4] https://zviazda.by/be/tags/tamim-ben-hamad-al-tani-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka