26 красавіка свет ушануе памяць загінулых, успомніць пра пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая адбылася роўна 30 гадоў таму. У эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг тэматычных праграм, дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных гэтай журботнай даце.
З 25 па 28 красавіка ў эфіры «Беларусь 1» гледачы ўбачаць цыкл дакументальных фільмаў вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі «Зямля страчаная, зямля здабытая». Новы эксклюзіўны праект, дзе праз гісторыі канкрэтных людзей паказана не толькі трагедыя трыццацігадовай даўнасці, але і ліквідацыя наступстваў, якая працягваецца 30 гадоў (таксама выйдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24»).
— Галоўная задача праекта — інфармацыйная, паколькі няведанне спараджае міфы і спекуляцыі на тэму наступстваў аварыі на ЧАЭС. Мы накіраваліся на ўкраінскую і беларускую тэрыторыі, каб пераканацца: вырашыць праблему цалкам немагчыма, але можна навучыцца з ёй жыць. У нашай краіне займаюцца даследаваннем, а галоўнае — ліквідацыяй наступстваў аварыі, — расказала аўтар цыкла «Зямля страчаная. Зямля здабытая» Ксенія Луцкіна.
26 красавіка ў эфіры «Беларусь 3» выйдзе спецыяльны выпуск праграмы «Кіно і час». На гэты раз кінахроніка будзе прысвечана Чарнобылю, а гісторыкі і кіназнаўцы ў студыі дапамогуць разабрацца, ці праўдзіва адлюстраваны падзеі на архіўных кадрах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] mailto:drapko@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3
[8] https://zviazda.by/be/tags/belarus-24
[9] https://zviazda.by/be/tags/charnobylskaya-aes