4 мая адбудзецца перадача першага электробуса, набытага для развіцця турызму на тэрыторыі палаца-паркавага комплексу Радзівілаў.
«Зялёны» транспарт набыты ў межах праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі» (фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН). У той жа дзень у Нясвіжы будзе праходзіць і семінар на тэму ўкаранення ў краіне экалагічных інавацый. Летась Беларусь узяла на сябе абавязкі па рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця, сярод якіх і спыненне змены клімату. Адсюль імкненне да таго, каб не перавышаць аб'ём выкідаў парніковых газаў. У 2009—2013 гадах выкіды ад транспартнага сектара скараціліся на 21 працэнт, нягледзячы на павелічэнне на 15 працэнтаў колькасці транспартных сродкаў, на 16 працэнтаў — спажывання вадкага паліва і на 77 працэнтаў — газападобнага паліва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:protas@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/nyasvizh
[5] https://zviazda.by/be/tags/elektrobus