З 1 мая ўстаноўлены новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Яго памер цяпер складае 1 699 430 рублёў (быў 1 640 000 рублёў). Ён будзе дзейнічаць па 31 ліпеня.
Бюджэт пражытачнага мінімуму вызначаецца штоквартальна і разлічваецца ў сярэднім на душу насельніцтва, а таксама па асноўных пяці сацыяльна-дэмаграфічных групах.
Як змяніліся дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
Ад БПМ залежаць памеры некаторых дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Памер дапамогі на дзяцей да 3 гадоў (у тым ліку і на дзіця-інваліда) з 1 мая не змяніўся, бо залежыць ад памеру сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал.
ДАВЕДКА «ЗВЯЗДЫ»
Бюджэт пражытачнага мінімуму з'яўляецца асноўным крытэрыем прызнання грамадзян (сем'яў) малазабяспечанымі.
Ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва напрамую залежаць памеры:
- дапамог у сувязі з нараджэннем дзіцяці;
- дапамог жанчынам, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці;
- дапамог на дзяцей, старэйшых за 3 гады;
- дапамог пры адначасовым выхаванні дзяцей да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў;
- мінімальных дапамог па часовай непрацаздольнасці;
- мінімальных аліментаў на дзяцей;
- сацыяльных і мінімальных працоўных пенсій (напрыклад, пенсій інвалідам, пенсій у сувязі са стратай карміцеля);
- фінансавай дапамогі ў пагашэнні крэдытаў на жыллё маладым і шматдзетным сем'ям;
- дапамог па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80 гадоў;
- субсідый беспрацоўным для пачатку прадпрымальніцтва, рамесніцтва або агратурызму;
- сацыяльных дапамог (штомесячных і максімальных адначасовых);
- датэрміновых і дадатковых прафесійных пенсій;
- максімальнай індэксацыі даходаў насельніцтва (некаторых дапамог, стыпендый, заробкаў, у тым ліку мінімальнай зарплаты) у сувязі з інфляцыяй.
busko@zvіazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] mailto:busko@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet-prazhytachnaga-minimumu