Выклік у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіў позна ўвечары: у балоцістай мясцовасці на тэрыторыі Лошыцкага прысядзібна-паркавага комплексу захрас чалавек, патрэбна дапамога. Ратавальнікі знайшлі і дапамаглі выбрацца на бераг мужчыне 1968 года нараджэння, які знаходзіўся на глыбіні ў метр на адлегласці 400 метраў ад праезнай часткі. Пацярпелага шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/balota
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns