У чарговы раз у старажытным Тураве прайшла Боская літургія ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, якая па-традыцыі прайшла сярод падмуркаў старажытнага Траецкага кафедральнага сабора, разбуранага ў XIII стагоддзі.
Мітрапаліта Паўла сустракалі жыхары горада і вернікі суседніх праваслаўных прыходаў, святары і архіяпіскапы Тураўскай і іншых епархій, кіраўніцтва Жыткавіцкага раёна і Тураўскага Савета. Удзельнікі ўрачыстасці паклалі кветкі на магіле воінаў вызваліцеляў Тураўшчыны і накіраваліся на Замкавую гару, на якой узвышаецца помнік свяціцелю Кірылу і ў 2011 годзе была ўзведзена скрыпта для захоўвання рэшткаў храма.
Штогод тут успамінаюць святога праваслаўнай царквы Кірыла Тураўскага -- аўтара вядомых асветніцкіх, літаратурных твораў. На Замкавай гары былі наладжаны розныя выстаўкі – кніг, малюнкаў, гістарычных і этнаграфічных экспанатаў тураўскага музея, твораў дэкаратыўнага-прыкладнога мастацтва. У гэты дзень шмат гаварылі пра значнасць постаці самога тураўскага Залатавуста, але і яго духоўнай спадчыне, якая з'яўляецца сімвалам для ўмацавання адзінства славянскіх народаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/turau
[4] https://zviazda.by/be/tags/liturgiya-u-gonar-svyacicelya-kiryly-turauskaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyaty
[6] https://zviazda.by/be/tags/litaraturnyya-tvory