18 мая з 10 да 14 гадзін у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (праспект Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў.
Цэнтральнай фігурай у святочнай праграме стане асоба беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Гэта будуць незвычайныя ўрокі для школьнікаў пад дэвізам «Хто ходзіць ранкам у музей, той робіць вельмі мудра!»
Дзятва будзе атрымліваць веды разам з новымі ўражаннямі. У праграму свята ўваходзяць заняткі-гульні на выставе «Францыск Скарына і наш час», выстава-конкурс на арыгінальную размалёўку «Размалюй Францыска Скарыну», камандныя і індывідуальныя гульні-спаборніцтвы па складванні пазлаў «Складзі Францыска Скарыну», сустрэча з аўтарам кнігі «Францыск Скарына: чалавек-энцыклапедыя» Алесем Сушай і падпісанне паштовак з выявай першадрукара знаёмым і сябрам з усяго свету «Посткросінг з Францыскам Скарынам».
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з сярэдняй школай № 61 г. Мінска ў межах праекта «У госці да кніг».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzey-knigi
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-muzeyau
[6] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury