Выстаўка «Іканапіс Беларусі XVІІ–XXІ стагоддзяў» адкрываецца сёння ў музеі Ватыкана.
Да 25 ліпеня ў музеі Ватыкана ўпершыню будуць прадстаўленыя 33 іконы беларускіх іканапісцаў з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дома міласэрнасці. Чакаецца, што выстаўка будзе цікавая не толькі турыстам, але і спецыялістам.
Экспазіцыя прымеркавана да Святога Года Міласэрнасці, які праходзіць пад дэвізам «Міласэрныя, як Айцец» з 8 снежня 2015 па 20 лістапада 2016 года.
Арганізатарам і ўдзельнікам гэтай знакавай падзеі даслаў віншаванне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. «Гэты ўнікальны праект, які праходзіць у аб'яўлены ў Беларусі Год культуры, дэманструе непарыўныя духоўныя і эстэтычныя сувязі еўрапейскіх народаў, іх адданасць рэлігійным ідэалам і каштоўнасцям», — гаворыцца ў віншаванні.
Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паказ нацыянальнага іканапісу Беларусі ў сценах музея Ватыкана з'яўляецца знакавай падзеяй і важным крокам на шляху асэнсавання бясцэннай спадчыны беларускай культуры, неад'емнай часткай якой ёсць хрысціянскае мастацтва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/vatykan
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystauka-ikanapis-belarusi-xvii-xxi-stagoddzyau
[5] https://zviazda.by/be/tags/ikanapis