Распараджэннем кіраўніка дзяржавы прынята рашэнне аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2016 годзе ў памеры Br7,9 млрд з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 100 навучэнцаў і студэнтаў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.
Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br8,4 млн да Br11,55 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 20 пераможцаў міжнародных алімпіяд і канферэнцый.
Заахвочвальная стыпендыя ў памеры Br840 тыс. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду назначана
2 пераможцам 12-й міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы.
Грашовыя прэміі таксама прысуджаны 44 пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» 2015 года і 34 пераможцам XVІІ Рэспубліканскага конкурсу (турніру) юных матэматыкаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasparadzhenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/student
[6] https://zviazda.by/be/tags/padtrymka-adaronyh-navuchencau