Кіраўнік судмедэкспертызы Егіпта Хішам Абдэль Хамід абверг інфармацыю аб выбуху на борце пацярпелага крушэнне ў Міжземным моры егіпецкага самалёта А320.
«Паведамленні, якія прайшлі ў шэрагу СМІ і прыпісваліся крыніцам у судмедэкспертызе, з нагоды аналізу астанкаў пасажыраў, не адпавядаюць рэчаіснасці і не маюць пад сабой ніякіх падстаў, — заявіў ён афіцыйнаму агенцтву MENA. — Гэта толькі здагадка, якая не мае ніякага дачынення да крыміналістычнай экспертызы і экспертаў, якія там працуюць».
Пра тое, што аналіз астанкаў загінуўшых пры катастрофе паказвае на выбух на борце, паведаміла Assocіated Press са спасылкай на экспертаў-крыміналістаў. Пры гэтым, паводле іх слоў, сляды выбуховых рэчываў пакуль не знойдзеныя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot-a320
[3] https://zviazda.by/be/tags/egipet-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/bort