Гэта першая краіна, дзе ўступіў у сілу закон аб забароне брэндавых пачкаў цыгарэт.
З 1 снежня 2012 года ўсіх вытворцаў тытуню ў Аўстраліі абавязалі прадаваць сваю прадукцыю ў аднолькавай упакоўцы, 75% якой займаюць карцінкі з папярэджаннямі пра шкоду курэння. Марку цыгарэт паказваюць унізе пачка дробным шрыфтам. А нядаўна міністр аховы здароўя аўстралійскага штата Квінсленд Кэмеран Дзік падтрымаў ідэю Савета па раку аб увядзенні пажыццёвай забароны на курэнне для людзей, народжаных пасля 2001года, паведамляе «Vаdеmесum».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/australiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/cygarety