Аб гэтым падчас Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ў Гомелі сказаў Ігар Шуневіч, кіраўнік беларускага праваахоўнага ведамства.
«Найвялікшую грамадскую небяспеку ўяўляюць так званыя «зладзеі ў законе», а таксама лідары і «аўтарытэты» крымінальнага асяродку, якія кантралююць злачыннасць і адначасова імкнуцца ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў нашых краінах, — адзначае Ігар Шуневіч. — У сувязі з гэтым неабходна працягваць займаць наступальную пазіцыю ў пытаннях недапушчэння кансалідацыі крымінальных элементаў. Больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашых ведамстваў».
Падчас калегіі Ігар Шуневіч разам з Уладзімірам Калакольцавым, міністрам унутраных спраў Расіі, абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца ўзаемадзеяння ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, супрацоўніцтва ў ахове грамадскага парадку, супрацьстаянню злачыннасці на транспарце. «Лічу, абмен думкамі, які адбыўся, быў карысны абодвум бакам і дасць дадатковы імпульс сумеснай дзейнасці нашых ведамстваў. А выпрацаваныя меры будуць садзейнічаць больш актыўнай і наступальнай барацьбе з арганізаваным крыміналам, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян ад любых супрацьпраўных замахаў», — сказаў Ігар Шуневіч.
Як паведамілі ў МУС, налета пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Расіі — у Казані.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yakau-zhurbin
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-shunevich