Дзіўны ранак захоплівае хараством абуджэння прыроды. І тут – на небе з’яўляецца сілуэт крумкача. Не, ён нікому не шкодзіць, кружыць сабе і кружыць. Але ўсё птаства ведае: не проста так іх суродзіч выпісвае нябесныя петлі, злы ў яго намер, драпежны… Так пачынаецца казка “Дуб і крумкач”. Яе героі спрабуюць высветліць, хто з іх найбольш важны, карысны – крумкач, які ўсюды лятае, але ж ён заўсёды там, дзе войны, ці дуб, што тры стагоддзі стаіць на месцы, але да ўсяго мае спагаду. Сваёй захапляльнай казкай Алена Стэльмах [1] запрашае і чытача пашукаць адказ на гэтае пытанне, у якім насамрэч “схаваўся” глыбокі філасофскі сэнс.
Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:
+375 17 288 1294 [2]
+375 17 284 7965 [3]
Чтобы купить книгу по специальной цене (без торговой наценки) обращайтесь в Издательский дом «Звязда» по телефонам:
Спасылкі
[1] http://old3.zviazda.by/avtor/stelmax-alena/
[2] tel:%2B375%2017%20288%201294
[3] tel:%2B375%2017%C2%A0284%207965
[4] http://old3.zviazda.by/project-biblioteka/