Амерыканская міжпланетная станцыя «Юнона» (Juno), запушчаная НАСА пяць гадоў таму з Зямлі да Юпітэра, дасягнула арбіты газавага гіганта.
Мяркуецца, што касмічны зонд больш як год будзе даследаваць найбуйнейшую ў Сонечнай сістэме планету. Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне Юпітэра дапаможа растлумачыць працэс узнікнення Сонечнай сістэмы ў цэлым. «Юнона» была запушчана 5 жніўня 2011 года і стала другім штучным спадарожнікам пасля «Галілеа» — той знаходзіўся на арбіце планеты з 1995 па 2003 год, і дзявятым касмічным апаратам, які дасягнуў Юпітэра. Плануецца, што зонд правядзе даследаванні атмасферы Юпітэра, вывучыць яе гравітацыйнае і магнітнае палі, а таксама праверыць гіпотэзу аб наяўнасці ў планеты цвёрдага ядра.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/yunona
[4] https://zviazda.by/be/tags/yupiter
[5] https://zviazda.by/be/tags/nasa-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/mizhplanetnaya-stancyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/planeta-0