Тэрэза Мэй стане новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на кіраўніка ўрада краіны Дэвіда Кэмерана.
Зараз спадарыня Мэй узначальвае Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі. Дэвід Кэмеран заявіў пра свой намер сысці ў адстаўку пасля таго, як у Злучаным Каралеўстве прайшоў рэферэндум, на якім большасцю галасоў грамадзяне абралі выхад з Еўрапейскага саюза.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/tereza-mey
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya