Медыкі з лонданскага цэнтра пластычнай хірургіі назвалі твар амерыканскай актрысы Эмбер Херд самым прыгожым у свеце. Даследчыкі абапіраліся на методыку камп'ютарнай картаграфіі, паведамляе Daіly Maіl.
«Мы распрацавалі найноўшую методыку камп'ютарнай картаграфіі, якая дэманструе змены, якія неабходна ўнесці, каб прапорцыі твару сталі больш правільныя», — сказала кіраўніца цэнтра доктар Джуліян Дэ Сілва. Адзначаецца, што з дапамогай тэхналогіі атрымалася высветліць, што твар 30-гадовай Херд на 91,85% супадае з прапорцыямі, якія лічацца ідэальнымі па формуле залатога сячэння.
Абапіраючыся на методыку, хірургі таксама палічылі ідэальнымі рысы твараў і іншых славутасцяў. У іх лік патрапілі бровы Кім Кардаш'ян, вочы актрысы Скарлет Ёхансан, форма твару спявачкі Рыяны, вусны манекеншчыцы Эмілі Ратакоўскі і лоб супермадэлі Кейт Мос. Залатое сячэнне (залатая прапорцыя) вядома яшчэ з «Пачаткаў» Еўкліда, што пабачылі свет больш за 2300 гадоў таму. Матэматычна яно ўяўляе сабой ірацыянальную лічбу, прыкладна роўную 1,618. У працэнтным акругленым значэнні залатое сячэнне — гэта дзяленне якой-небудзь велічыні ў суадносінах 62 да 38%.
У твары чалавека можна прасачыць прапорцыі, падначаленыя залатому сячэнню. Лічыцца, што чым больш суадносін у гэтых суразмернасцях, тым больш прывабным з'яўляецца знешні выгляд для навакольных.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/ember-herd
[4] https://zviazda.by/be/tags/samy-prygozhy-tvar
[5] https://zviazda.by/be/tags/kampyutarnaya-kartagrafiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zalatoe-syachenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/skarlet-yohansan
[8] https://zviazda.by/be/tags/dzhuliyan-de-silva
[9] https://zviazda.by/be/tags/ryyana
[10] https://zviazda.by/be/tags/emili-ratakouski
[11] https://zviazda.by/be/tags/keyt-mos
[12] https://zviazda.by/be/tags/kim-kardashyan