У аўторак, 26 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца гарачае надвор'е і навальніцы, у сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераменная воблачнасць, раніцай слабы туман. Днём пераважна па заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы з парывамі 3-8 метраў за секунду, днём пры навальніцах - да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра днём - 27-32 градусы цяпла.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamfortnae-nadvore